12:45 12.10.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Бараньскія сацыял-дэмакраты распачалі кампанію па азеляненні цэнтра горада

У межах першага этапа кампаніі было высаджана 20 маладых дрэваў.

Ініцыятар мясцовай кампаніі Віктар Міхасёў адзначае, што вясной бягучага года напярэдадні прыезда прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Барань мясцовыя камунальнікі барбарскі спілавалі некалькі дзясяткаў дрэваў.

- Гэта першы крок па таму, каб вярнуць гораду зялёныя насаджэнні. У бліжэйшы час прадоўжым не толькі пасадкі маладых сасонак, аднак і зоймемся добраўпарадкаваннем нашага парку, якому больш за 100 год, - гаворыць Віктар Міхасёў.

Сацыял-дэмакрат кажа, што высаджаныя актывістамі сасонкі каля рэчкі Адроў стануць добрым працягам сасновага парку. Некалькі год таму з ініцыятывы сацыял-дэмакратаў было пасаджана каля 150 дрэваў, аднак выжала толькі палова.

Трэба адзначыць, што лакальная кампанія адбываецца ў межах шырокай кампаніі, якую арганізуе “Права выбару-2018”, бо большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых Саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам.

БСДП прапануем змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей.

Актывісты БСДП і кампанія "Права выбару» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.

Прэс-служба БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме