14:18 23.04.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

АНДРЭЯ НАЛЕС – СТАРШЫНЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІ ГЕРМАНІІ

Kommissarischer быў прызначаны першы бургамістр Гамбурга Олаф Шольц (NahlesLangeУ галасаванні ўдзельнічаў 631 чалавек. 624 бюлетэні былі прызнаныя сапраўднымі. Андрэя Налес набрала 414 галасоў. Гэта 66,35 адсотка. За яе канкурэнтку, Сімону Ланге, галасавалі 172 дэлегаты, або 27,56 працэнта. Такім чынам, Андрэя Налес стала першай жанчынай – старшынёю СДПГ за 154 гады існавання партыі. Пяцярпеўшы паразу, Сімона Ланге заявіла аб сваёй падтрымцы новай лідаркі. У сваю чаргу Андрэа Налес выказала падзяку свайму папярэдніку – Марціну Шульцу.

Палітыкай А. Налес занялася яшчэ ў гімназіі. 18-гадовай гімназісткай яна ўступіла ў шэрагі сацыял-дэмакратаў. У студэнцкія гады была памочніцай аднаго з дэпутатаў Бундэстага. У 1993 г. яна стала старшынёю арганізацыі “Маладыя сацыялісты ў СДПГ” у зямлі Райнланд-Пфальц, а ў 1995–1999 гг. узначальвала маладых сацыялістаў усёй Нямеччыны. У 1997 яе абралі ў Праўленне, партыі, а ў 2003 яна ўвайшла і ў склад Прэзідыума СДПГ. У 2009–2013 гг. была першаю жанчынаю – генеральным сакратаром СДПГ. Выбіралі яе і намесніцай старшыні партыі.

У 2010 г. А. Налес выйшла замуж за гісторыка мастацтва Маркуса Фрынгса )Даведка для цікаўных

Да яе партыю ўзначальвалі:

Вілі Брант (1964–1987, да смерці ў 1992 ганаровы старшыня СДПГ);

Рудольф Шарпінг (1993–1995);

Франц Мюнтэферынг (2004–2005);

Франц Мюнтэферынг (2008–2009);

Як відаць, пасля Вілі Бранта за няпоўны 31 год (1987–2018) на пасадзе старшыні СДПГ пабывалі 10 чалавек. Мяняліся яны 11 разоў (Франц Мюнтэферынг займаў старшынёўскае крэсла двойчы). Андрэя Налес 11-я старшыня партыі за гэты 31 год. Яе старшынёўства 12-е. Натуральна, што многіх цікавіць, колькі яна пратрымаецца на гэтай пасадзе.

Усе, акрамя Оскара Ляфантэна, застаюцца ў партыі. Ляфантэн быў адным з паплечнікаў Вілі Бранта. Фізік паводле базавай адукацыі, ён вядомы як адзін з тэарэтыкаў дэмакратычнага сацыялізму. Яго лічаць заснавальнікам экалагічнага сацыялізму. Формула “шматукладная рынкавая сацыяльная эканоміка” стала гучаць як “шматукладная рынкавая сацыяльная экалагічная эканоміка”.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме