10:45 02.03.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

30 год БСДП!

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Віншуе сябраў і прыхільнікаў БСДП з 30-годдзем!

2–3 сакавіка 1991 г. адбыўся Ўстаноўчы з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, якая 29 чэрвеня 1996 г. стала Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народнай Грамадой), а 24 чэрвеня 2005 г. пасля змяненняў у законе перарэгістравана як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Беларускі сацыялістычны рух адыграў выключную ролю ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны як культура-, нацыя- і дзяржаватворчая сіла. Дзеля незалежнай і дэмакратычнай будучыні нашай Радзімы, у якой шануюцца правы і створаны ўмовы для заможнага жыцця чалавека, беларускія сацыялісты панеслі вялікія страты, а сам сацыялістычны рух у перыяд бальшавіцкай дыктатуры на ўсходзе краіны і польскага панавання ў Заходняй Беларусі перастаў існаваць як палітычная плынь. Аднак памяць пра яго жыла. І ў новых палітычных умовах людзі, якія даражылі традыцыямі руху за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне, вырашылі аднавіць партыю сацыял-дэмакратаў у Беларусі.

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) віншуе ўсіх сябраў партыі з яе 30-годдзем!

Выказвае падзяку ўсім, хто на працягу гэтых год быў з намі, нягледзячы на цяжкія палітычныя ўмовы, быў верны партыі, прытрымліваўся нашых сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў, прапагандаваў сацыял-дэмакратычныя ідэі.

Мы верым, што партыя будзе спрыяць надыходу перамен і мы ўсе разам здолеем рэалізаваць усе нашы планы. Здароўя ўсім і добрага настрою!

Жыве Беларусь!

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме